ПЕ́РЫСТЫЯ ВО́БЛАКІ [міжнар назва Cirrus(Ci)],
тонкія валакністыя воблакі белага колеру з шаўкавістым бляскам, складзеныя з асобных перыстападобных элементаў, у верхняй трапасферы, зрэдку на вышыні трапапаўзы. Утвараюцца з буйных ледзяных крышталёў. Характэрны для пярэдняга краю воблачнай сістэмы цёплага фронту або фронту аклюзіі. Часта развіваюцца і ў антыцыкланальных умовах, зрэдку з’яўляюцца часткамі або рэшткамі ледзяных вяршынь кучава-дажджавых воблакаў. Ападкі з П.в. амаль заўсёды выпараюцца на
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)